абламаць, -ламлю, -ломіш, -ломіць; зак., каго-што.
1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н. Абламаць сук.Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром. Чыгрынаў.
// Паабломваць усё або многа чаго-н. Абламаць парасткі на ствале дрэва.Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі. Мележ.
2. перан. Пазбавіць каго-н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... ..За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным... Губарэвіч.
// Разм. Схіліць каго-н. на ўступку, дабіцца ад каго-н. згоды; уламаць.
Абламаць (зламаць) зубы — пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што-н. Абламаць (пазбіваць) рогі — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н.

Паведаміць пра недакладнасьць