абледзянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Пакрыцца лёдам. Дарогі абледзянелі.За ноч зямля падшэрхла, дубцы прырэчных кустоў абледзянелі і шаргацелі, як драцяныя. Грахоўскі. — Бывала, прасячэш палонку, загаціш ад глыбокага, лазіш, лазіш рукамі па вадзе, абледзянееш увесь, ды ніводнай рыбіны не зловіш. Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць