аблезлы, -ая, -ае. Разм.
1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь з аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль.
// Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.
2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны. Васілевіч.
3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом.Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен. Галавач. Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер. Чарнышэвіч.
4. перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі. Новікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць