1. Абліць сябе чым-н. Абліцца халоднай вадой. Абліцца чарнілам.
2. перан. Ахапіцца, напоўніцца (святлом, пахамі, адчуваннямі і пад.). — Тут я заўважыў, што неба за лесам аблілося зарывам. Чорны. Нейкім салодкім цяплом на хвіліну аблілося сэрца. Чарнышэвіч.
◊ Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам — ад страху, перапалоху пакрыцца потам. Праз хвіліну.. [Сотнікаў] засопся, абліўся сцюдзёным потам і спыніў свае намаганні. Быкаў. Абліцца слязьмі — горка заплакаць. Засвяці ж ты, вясна, Сваім бляскам для нас.. Засвяці, калі мы Абліёмся слязьмі. Купала.
Паведаміць пра недакладнасьць