аблога, -і, ДМ, -лозе, ж.
1. Даўно не воранае поле, звычайна пакрытае дзірваном, травой. Узараць аблогу.За бульбай — аблога, зарослая піжмай, паўзучымі рамонкамі і яшчэ нейкай дзікай травой. Рылько. — Ляглі кругом нечапаныя аблогі, — уставіў Кукарэка. — Адзін сівец... Шчарбатаў.
2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта (горада; крэпасці, раёна і пад.) з мэтай яго захопу. Шарэла... Аблогай ачэплен быў гай, Бой глухнуў у вольхах старых... Лойка.
// Абкружэнне ўчастка лесу з мэтай правядзення аблавы.
Ляжаць аблогай гл. ляжаць.

Паведаміць пра недакладнасьць