абломак, -мка, м.
1. Адламаны, адбіты кавалак якога-н. прадмета. Абломак біўня маманта.Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч. У кожным абломку пароды Чытаў ён [геолаг] разгадкі прыроды. Звонак.
2. перан. Рэшта таго, што існавала раней. Сышлі са сцэны прэч магнаты, Абломкі выцвіўшых вякоў. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць