аблупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак., каго-што.
1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве.Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.
2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.
Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Паведаміць пра недакладнасьць