аблюбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., каго-што. Выбраць сабе каго-, што-н. па густу, па жаданню. Аблюбаваць жаніха. □ У Пінску ж.. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас. Чалавек аблюбаваў сабе мясціну, памацаў, каб не было мокра, і лёг. Крапіва.