абмарожаны, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.
3. у знач. наз. абмарожаны, -ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць