абмачыць, -мачу, -мочыш, -мочыць; зак., каго-што. Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і не мог сабраць сваіх думак аж да самай ночы. Чорны.
// Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што-н. Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень. Брыль.