абмежавацца, -мяжуюся, -мяжуешся, -мяжуецца; зак. Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым, што падзякаваў Пілацееву за тлумачэнне ягоных палітычных перакананняў. Галавач.
// Задаволіцца пры вырашэнні якога-н. пытання чым-н. нязначным. [Хруст:] — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.

Паведаміць пра недакладнасьць