абмеркаваць, -мяркую, -мяркуеш, -мяркуе; зак., што. Калектыўна абгаварыць што-н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з'езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк.
// На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:]—Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.