абмерці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, -мерла; зак. Разм.
1. Самлець, страціць прытомнасць.
2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху.І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі. Быкаў.
// Спыніцца, замерці (пра сэрца).

Паведаміць пра недакладнасьць