абмесці, -мяту, -мяцеш, -мяце; -мяцём, -мецяце, -мятуць; пр. абмёў, -мяла, -мяло; зак., каго-што. Змятаючы, змахваючы, ачысціць паверхню чаго-н. (ад пылу, снегу і пад.). Увайшла Адарка, абмяла венікам валёнкі і, зірнуўшы на Хвядоса, сказала: — У кантору ідзі. Шашкоў.