абмінуць, -міну, -мінеш, -міне; -мінём, -міняце; зак., каго-што.
1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н. Парашыўшы абмінуць пасёлак, Васіль звярнуў з дарогі, што вяла да Нырчы, і лугам пайшоў напрасцяк да ракі. Краўчанка.
// перан. Прапусціць, не звярнуць увагі на што-н. [Рыгор] не падумаў, як спланаваць прамову, чаго ў ёй чапіць, што абмінуць, якія кінуць лозунгі. Гартны.
2. Не закрануць, не зачапіць. — Было ў мяне такое прадчуванне, Што куля першая не абміне. Пысін.
3. перан.; часцей з адмоўем. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. Абмінуць бяду.Адно мне ясна: завірухі Не абмінуць, не адхіліць. Колас.
4. Рухаючыся хутчэй, абагнаць, апярэдзіць каго-, што-н. Як ішлі па садзе [мужчыны], нагналі Міхаіла Палікарпавіча, павіталіся з ім і моўчкі абмінулі яго. Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць