абмываць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.
1. Незак. да абмыць.
2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян.
// Працякаць вакол, паўз што-н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары абмывае рака.
3. перан. Разм. Адзначаць якую-н. падзею выпіўкай.
Абмываць і абшываць — даглядаць каго-н., выяўляць жаночы клопат аб кім-н. Костачкі абмываць—тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць). Рука руку абмывае гл. рука. Языкамі абмываць— абгаворваць.

Паведаміць пра недакладнасьць