абмякнуць, -ну, -неш, -не; пр. абмяк, -ла; зак.
1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.
2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна Выпусціў бацька повад. Глебка.
3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць