абмяняць, -яю, -яеш, -яе; зак., каго-што.
1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы.
// Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.
2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.

Паведаміць пра недакладнасьць