абнавіцца, -наўлюся, -новішся, -новіцца; зак.
1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык.
// перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.
2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

Паведаміць пра недакладнасьць