абнавіць, -наўлю, -новіш, -новіць; зак., што.
1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры.
// перан. Зрабіць іншым, новым; адрадзіць, ажывіць. Абнавіць духоўныя сілы.[Бедны і Крапіва] не проста напоўнілі традыцыйную байку новым зместам, а абнавілі і самую яе форму. Казека.
2. Папоўніць што-н., уносячы новае, замяніць устарэлае новым. Абнавіць наглядную агітацыю. Абнавіць склад рэдкалегіі. Абнавіць рэкорд. Абнавіць праграму канцэрта.
3. Разм. Ужыць, выкарыстаць першы раз новую рэч. Абнавіць паліто.

Паведаміць пра недакладнасьць