абнесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; пр. абнёс, -несла і -нясла, -нясло; заг. абнясі; зак., каго-што.
1. Пранесці што-н. вакол чаго-н. Свянцоным хлебам, соллю і вадой Абнесла навакол яе [каровы] тры разы. Купала.
2. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад. Моцны, з ацярэбленага ядлоўцу пляцень, якім Несцер абнёс сад незадоўга перад вайной, быў месцамі спалены. Кулакоўскі.
3. Абходзячы, надзяліць, абдарыць усіх, кожнага. Абнесці гасцей прысмакамі.
4. Надзяляючы чым-н. усіх, прамінуць каго-н. Абнесці чаркай.

Паведаміць пра недакладнасьць