абозны, -ая, -ае.
1. Які мае дачыненне да абозу. Абозны конь. Абозная двуколка.Я ўстаў і пайшоў Між палатак абозных. Танк.
2. Звязаны з прадметамі коннага транспарту і з іх вытворчасцю. Абозныя вырабы.
// Звязаны з перавозкай абозамі. Абозны промысел.
3. у знач. наз. абозны, -ага, м. Той, хто суправаджае абоз (у 1 знач.).
// Уст. Той, хто служыць у абозе (у 2 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць