абойма, -ы, ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў.У кішэнях падпольшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі. Новікаў.
// Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.
2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы, абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жалезабетонная абойма.

Паведаміць пра недакладнасьць