абрабаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., каго- што.
1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго-н. што-н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч.
// Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго-н.
2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.

Паведаміць пра недакладнасьць