абрад, -у, М -дзе, м. Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. Царкоўны абрад. Абрад вяселля. □ [Бабручыха].. кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя “чыны”, інакш — абрады, і малітвы. Брыль. [Борух] хадзіў на блізкае возера на абрад “Святога амавення”. Бядуля.