абразіць, -ражу, -разіш, -разіць; заг. абразь; зак., каго-што. Пакрыўдзіць каго-н. якім-н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага. Мікуліч.
// Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго. Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць