1. Той, хто абраны для выканання якіх-н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву — таксама нібы панавелі адразу. Брыль.
2. Уст. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек, дзейнасць якога не пад сілу для іншых. Ідэалістычнае ўяўленне пра паэта як абранніка лёсу.
3. Любімы чалавек; каханак. Відаць, што чакае яна [Гандзя] к вечарку свайго Серафіма, абранніка сэрца, Ля самых Баркоў на сваім хутарку. Зарыцкі.
Паведаміць пра недакладнасьць