аброслы, -ая, -ае. Пакрыты расліннасцю. На невялічкай палянцы, аброслай з усіх бакоў густым арэшнікам, стаялі і ляжалі людзі, усе падобныя адзін на другога. Чарот.
// Пакрыты валасамі, шчаціннем. [Пятроў] з'явіўся на аэрадром раніцаю — увесь аброслы, худы, агрубелы, з запухлым пасінелым горлам. Лупсякоў.