абрубак, -бка, м. Адсечаная частка чаго-н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль.
// Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў на адной назе, абапёршыся абрубкам, другой на гусеніцу. Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць