1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, кадушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары бочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны.
2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом.
// Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі ганяліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі. Якімовіч.
3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.
Паведаміць пра недакладнасьць