абрушыцца, -шыцца; зак.
1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго-, што-н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль. Васілеўская.
// перан. Наваліцца на каго-, што-н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш. Танк.
2. перан. Імкліва і нечакана напасці на каго-, што-н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну. Кавалёў.
// Напасці, накінуцца на каго-н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі. Марціновіч. Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа. З.Астапенка.

Паведаміць пра недакладнасьць