абрушыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. З сілай апусціць, зрынуць што-н. на каго-, што-н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк.
// перан. Накіраваць на каго-н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.