абрывак, -рыўка, м. Адарваны кавалак, частка чаго-н. Неяк, бегаючы з дзецьмі па вуліцы, Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Мележ. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна. Мікуліч.
// перан. Няпоўная, незакончаная частка чаго-н., асобны кавалак. У галаве раіліся абрыўкі думак, і іх цяжка было прывесці да парадку. Лынькоў.