1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду. Сабаленка. Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка—гэта астравок, на які абрынулася вада. Карпаў.
// перан. Нечакана спасцігнуць каго-, што-н. Няшчасце абрынулася на Марыльку. Сабалеўскі.
2. перан. Імкліва, з вялікай; сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Карпюк.
Паведаміць пра недакладнасьць