1. З сілай апусціць, зваліць, абрушыць што-н. на каго-, што-н. Хочацца абрынуць на здраднікаў такую дубіну, каб адным махам скрышыць змяіныя гнёзды. Карлюк.
2. перан. З вялікай сілай накіраваць, нацэліць на каго-, што-н. Дот абрынуў на галаву калоны кулямётныя чэргі. Хадкевіч. І выйшла так, што Юрка абрынуў на Севу не толькі сваё абурэнне, а і сваю крыўду. Карпаў.
Паведаміць пра недакладнасьць