абрыс, -у, м. Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы! Пушча. Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы. Навуменка.
// перан. Агульная- характарыстыка, беглы агляд чаго-н. У ходзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя. У.Калеснік.
[Ням. Abriss.]

Паведаміць пра недакладнасьць