абрэзацца, -рэжуся, -рэжашся, -рэжацца; зак. Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы. Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў. // Нацерці цела чым-н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.