абрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; зак., каго-што.
1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць.
// Аддзяліць, адрэзаць што-н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны.Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок. Шамякін.
// Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе.
// перан. Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго-н. Абрэзаць паёк.У адных абрэзалі зямлю, другім далі. Каваль.
2. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва.
3. перан. Разм. Рэзка перапыніць, абарваць чым-н. гаворку, прымусіць змоўкнуць.— Які з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя. Грахоўскі.
Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы) каму — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.

Паведаміць пра недакладнасьць