1. Дрэвы, кусты, якія пасаджаны ўздоўж ці вакол чаго-н.; насаджэнне. Кусціўся.. [алешнік] густа, нібы маладая абсада, і ўсцяж шляху. Сачанка. Над усім пейзажам пачынае панаваць хутар і абсады шляхціца Мазавецкага. Адамовіч.
2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.). Круглы двор — гэта і стальмашня, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней, абсада для вокан. Сіпакоў.
Паведаміць пра недакладнасьць