абсадзіць, -саджу, -садзіш, -садзіць; зак., што.
1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго-н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі. Гілевіч.
2. Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць. Пташнікаў.
// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць