абсесці, -сядзе; зак., каго-што.
1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.
2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго-н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорнымі роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.
// Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць?паглядзела я на Васіля. Каліна.
3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую-н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.
4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.
5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).

Паведаміць пра недакладнасьць