1. Праскакаць вакол каго-, чаго-н.
2. Разм. Аб'ездзіць, абысці ўсё, пабыць у многіх месцах. [Шафёру] трэба было “абскакаць” вунь колькі калгасаў, вярнуцца ў раён і да ночы “згайсаць” яшчэ ў два сельсаветы. Пташнікаў.
3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым-н. Абскакаць канкурэнтаў. □ [Аднавус:] — Абскакаў ты мяне, Пятрок. У мяне гектар даў семдзесят пяць цэнтнераў зерня, а ў цябе — восемдзесят. Пянкрат.
Паведаміць пра недакладнасьць