абследаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. і незак., каго-што. Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго-н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым-н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.