абсохнуць, -ну, -неш, -не; пр. абсох, -сохла; зак. Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў.
// Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго-н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.
◊ Малако на губах не абсохлагл. малако.