абставіцца, -стаўлюся, -ставішся, -ставіцца; зак.
1. Паставіць што-н. вакол сябе; абкружыць сябе чым-н. Абставіцца крэсламі.
2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: “Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся”. Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць