абтрапацца, -траплюся, -трэплешся, -трэплецца; зак.
1. Ачысціць сябе ад чаго-н. Абтрапацца ад снегу.
// (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, пяньку).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не надпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі. Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць