абтыкаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. 1. Натыкаць вакол чаго-н. Абтыкаць градку палачкамі. 2. Утыкаць чым-н. якую-н. паверхню. Абтыкаць падушачку іголкамі. 3. Заканапаціць, абканапаціць што-н. Абтыкаць сцяну пакуллем.