1. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.
2. Выклікаць сабой што-н., з'явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка.
// Зрабіць магчымым што-н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.
Паведаміць пра недакладнасьць