1. Тупая патоўшчаная частка вострай прылады (звычайна сякеры), процілеглая лязу. З глыбіні бору пачуліся глухія ўдары абуха. Якімовіч.
2. Лаянк. Дурань. — Ведаеш, што такое Кашын? — спытаўся Міхал замест адказу. — Абух, які верыць аднаму сабе, а ўсіх астатніх падазрае ў нечым. Карпаў.
◊ Падвесці (падводзіць) пад абух гл. падвесці. Тупы як абух гл. тупы. Як (нібы, быццам) абухом па галаве — уразіць раптоўнай непрыемнай весткай.
Паведаміць пра недакладнасьць