1. Надзець сабе ці каму-н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.
2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.
◊ Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М.Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.
Паведаміць пра недакладнасьць